Міжнародная федэрацыя водных лыжаў і вейкборда вызначыла лепшых водналыжнікаў года. Як стала вядома, сярод жанчын лепшай водналыжніцай 2011 года ў свеце прызнана трохкратная рэкардсменка свету і трохкратная чэмпіёнка свету Наталля Берднікава. Наталлі 29 гадоў, яна з Наваполацка.