Суббота
18.05.2024
20:12
Форма входа
Поиск
Календарь
«  Январь 2012  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031
Архив записей
Наш опрос
Оцените мой сайт
Всего ответов: 9
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Новости

Нисимковичи: взгляд через столетия

Главная » 2012 » Январь » 27 » Азаранка — упершыню ў фінале Australіan Open
16:20
Азаранка — упершыню ў фінале Australіan Open


У Мельбурне на адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі Вікторыя Азаранка ўпершыню ў кар'еры выйшла ў фінал турніру Вялікага шлема. Для суверэннай Беларусі гэтая падзея адметная яшчэ і тым, што раней такая вяршыня нікому з нашых тэнісістак не скаралася. Праўда, у 1988 годзе мінчанка Наталля Зверава выйшла ў фінал Ралан Гарос, дзе прайграла знакамітай Штэфі Граф, але Наталля была выхаванкай яшчэ савецкай школы тэніса.

У паўфінале Вікторыя перайграла знакамітую бельгійскую спатсменку, экс-першую ракетку свету Кім Клійстэрс (6:4, 1:6, 6:3). За ўдзел у паўфінале Australіan Open Азаранка папоўніла свой рахунак на 1 мільён 150 тысяч аўстралійскіх долараў. У фінале, які пройдзе ў суботу, яна сустрэнецца з расіянкай Марыяй Шарапавай. І будзе прэтэндаваць не толькі на 2 мільёны 300 долараў прызавых, але і на званне першай ракеткі свету, якое страціла Каралін Вазняцкі, прайграўшы на гэтым жа турніры Клійстэрс.

 

Просмотров: 493 | Добавил: Администратор | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *: