Суббота
18.05.2024
12:35
Форма входа
Поиск
Календарь
«  Май 2012  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031
Архив записей
Наш опрос
Оцените мой сайт
Всего ответов: 9
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Новости

Нисимковичи: взгляд через столетия

Главная » 2012 » Май » 30 » Валосавіцкі табун і яго гаспадар
01:28
Валосавіцкі табун і яго гаспадар

Жыхар вёскі Валосавічы Чачэрскага раёна пенсіянер Уладзімір Яўменавіч Канцавы  кажа, што разводзіць коней на сваім падвор'і для яго не толькі цікавы занятак, але і неабходнасць у цяперашнім сялянскім жыцці.

Буян, Галка, Гнядая, Жогаўка... І 12-гадовы конь Малыш, старэйшына ў табуне. Самы любімы, спакойны і працавіты. А зусім нядаўна  ў табуне з’явілася новая жывёліна. Праўда, чорнае жарабятка яшчэ не атрымала мянушку. Можа, зорачка на ілбе падкажа яе, ці ўнукі прыдумаюць.

За хатай Канцавых рэчка Покаць робіць два зігзагі, тым самым утвараючы паўвостраў. Для коней тут сапраўднае раздолле. Табун сам выходзіць са стойла і накіроўваецца на любімы лужок — зараз жоўты ад цвітучых кветак. Калі машкара дапякае ці спёка, коні самастойна ідуць у двор, хаваюцца пад навесам.

Каля 20 тон сена трэба нарыхтаваць на зіму для табуна ў дзесяць грыў. Паспрабуй накасі гэтулькі! Але Уладзімір Канцавы не турбуецца: травы на лугу колькі хочаш, толькі касі. Сам не справіцца, сыны прыйдуць на дапамогу.

Просмотров: 599 | Добавил: Администратор | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *: