Штогод у першую нядзелю снежня ў Беларусі адзначаецца Дзень юрыста. Увядзенне гэтага свята - гэта, перш за ўсё, даніна павагі людзям, якія стаяць на варце законных інтарэсаў грамадзян, прызнанне заслуг усіх тых, хто прысвяціў сваё жыццё гэтак неабходнай дзяржаве юрыдычнай дзейнасці. Сёння, калі ў Рэспубліцы Беларусь ствараецца прававое грамадзянскае грамадства, у якім усё роўныя перад законам і маюць права на роўную абарону правоў і законных інтарэсаў, роля юрыстаў асабліва значная. Юрыдычная прафесія шматгранная і налічвае вялікую колькасць спецыялізацый: адвакат, пракурор, суддзя, следчы, юрысконсульт, выкладчык, навуковец. У гэтым мностве існуе адзінства, неабходнае для любой з названых сфер дзейнасці, - служэнне Закону, Праўдзе, Справядлівасці. На юрыстаў ускладзена важная місія па фармаванні прававой культуры грамадства, павагі да Закона, прававой палітыкі дзяржавы. Я таксама маю дачыненне да гэтага свята, бо ў 1984 годзе закончыў Усесаюзны юрыдычны завочны інстытут і шмат гадоў аддаў савецкай рабоце. Таму віншую ўсіх сваіх аднакурснікаў і калег з прафесійным святам. Поспехаў вам, сябры!
|