Главная »
2013 »
Март »
24 » Гомельскай абласной бібліятэцы - 85 гадоў
23:28 Гомельскай абласной бібліятэцы - 85 гадоў |
24 сакавіка1928 года акруговы выканкам прыняў рашэнне адкрыць у Гомелi аддзяленне Беларускай Дзяржаўнай бiблiятэкi. У чэрвенi 1934 года гарадскiмі ўладамі бiблiятэцы быў перададзены кнiжны фонд з асабiстай калекцыi князёў Паскевiчаў. Гэта калекцыя змяшчала у сабе шэраг каштоўных дарэвалюцыйных выданняў кнiг па гiсторыi, мастацтву, а таксама мастацкую лiтаратуру. У сувязi з змяненнем у 1938 годзе у Беларусi адміністрацыйнага дзялення фiлiял быў пераўтвораны ў абласную бiблiятэку. З самага пачатку бiблiятэка стала каардынуючым цэнтрам навукова-даследчай, метадычнай i iнфармацыйна-бiблiяграфiчнай работы бiблiятэк усіх ведамстваў i арганiзацый вобласцi. У 1961 годзе у дзейнасці бiблiятэкi адбылася важная падзея. Яна атрымала новы будынак па вулiцы Чырвонаармейскай, 2 (зараз – плошча Пабеды, 2а), дзе знаходзiцца і зараз.
|
Просмотров: 471 |
Добавил: Администратор
| Рейтинг: 0.0/0 |