Суббота
18.05.2024
20:12
Форма входа
Поиск
Календарь
«  Апрель 2013  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Архив записей
Наш опрос
Оцените мой сайт
Всего ответов: 9
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Новости

Нисимковичи: взгляд через столетия

Главная » 2013 » Апрель » 6 » Скарбы царкоўных бібліятэк Гомельскай епархіі
20:23
Скарбы царкоўных бібліятэк Гомельскай епархіі

У дзяржаўнай установе культуры "Чачэрскі гісторыка-этнаграфічны музей" з 30 сакавіка працуе выстава "Скарбы царкоўных бібліятэк Гомельскай епархіі". Шырокай публіцы прадстаўлены рарытэтныя выданні ХVII - ХIХ і пачатку ХХ стагоддзяў.

Наведвальнікі могуць ўбачыць біблію, выдадзеную ў 1751 годзе ў кіраванне імператрыцы Лізаветы Пятроўны, дочкі Пятра I, ад яе імя пераклад і атрымаў свой назоў Елізавецінская. Біблія з некаторымі праўкамі да цяперашняга часу выкарыстоўваецца як аўтарызаваны для богаслужэння тэкст у Рускай праваслаўнай царкве.

Прадстаўлена таксама Біблія з ілюстрацыямі вядомага французскага мастака Гюстава Доры, выдадзеная ў 1876 годзе друкаром Маўрыкіем Восіпавічам Вольфам. Каштоўнасць гэтага выдання складаецца ў тым, што яно ўтрымоўвае ў сабе не рэпрадукцыі з ілюстрацыямі, а сапраўдныя гравюрныя адбіткі. Біблія выдадзеная ў невялікай колькасці, з'явілася самай лепшай па перакладзе і выкананню і адразу жа стала бібліяграфічнай рэдкасцю.

Кіева-Пячэрскі патэрык (канец ХVII стагоддзі) - аповяды аб жыцці і подзвігах манахаў найстаражытнага на Русі кляштара, заснаванага ў 1051 годзе.

На выставе таксама можна ўбачыць Бібліі і Евангеллі, выдадзеныя ў розны час і ў розных краінах, тварэнні Іяана Залатавуста, Яфрэма Сірына, Святога Зміцера Растоўскага і шмат чаго іншага.

Просмотров: 667 | Добавил: Администратор | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *: